Сёлета "Літоўскія чыгункі" адхілілі 9% заявак з Беларусі

Вагон "Беларуськалію" / Scanpix
Вагон "Беларуськалію" / Scanpix

У студзені-лютым 2023 года літоўскі чыгуначны перавозчык LTG Cargo адхіліў 9% з 3700 беларускіх заявак на перавозку грузаў. У каментары BNS кіраўніца кампаніі Эгле Шыме паведаміла, што ў Літву ад пачатку года не пусцілі паўтары сотні вагонаў, падазраючы спробы абыходу санкцый.

Агулам за першыя два месяцы на тэрыторыю Літвы не прапусцілі 453 вагоны. Часцей за ўсё санкцыі спрабуюць абысці пры перавозках драўніны, металапрадукцыі, угнаенняў і вугалю.

22 лютага стала вядома, што ў Літве затрымалі 15 вагонаў з беларускімі калійнымі ўгнаеннямі. Груз перавозілі, парушаючы міжнародныя санкцыі, накладзеныя на беларускі рэжым. Пасля гэтага намесніца міністра камунікацый і транспарту краіны Ларэта Маскалевене паведаміла, што Літва выкрывае сотні выпадкаў, калі санкцыі спрабуюць парушыць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі