Сёлета ў Беларусі ад хатняга гвалту загінулі 55 чалавек
Сёлета ў Беларусі ад рук сямейных агрэсараў загінулі 55 чалавек. Статыстычныя дадзеныя пра бытавыя злачынствы за студзень-ліпень 2019-га агучылі ў МУС. У 80% выпадкаў у гэтых злачынствах вінаватыя мужчыны. Ад іх рук загінулі жанчыны, з якімі яны жылі і вялі агульную гаспадарку, інфармуе БЕЛТА.
МУС разглядае дадатковыя механізмы па супрацьдзеянні гвалту ў сям'і. Гаворкі пра падрыхтоўку адпаведнага законапраекта няма. Плануецца, што будуць унесеныя праўкі ў дзейнае заканадаўства.