Сёлета ў Мінску зачыняць дзве школы
Гэта сярэдняя школа №213 Маскоўскага раёна і СШ №58 Заводскага раёна.
У будынку 58-й школы размесціцца спецыяльная школа №18 для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення, паведамляюць "Мінск-Навіны".
Дарэчы, летась у Мінску былі зачыненыя чатыры ўстановы, тры з якіх перададзеныя іншым ведамствам.
Фота — family.by