Сёння абвесцяць прысуд суддзі з Магілёва Магамеду Умараву

Як паведамляе interfax.by, пракурор папрасіў для Умарава 14 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй усёй маёмасці і з адбываннем ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму. Экс-суддзю вінавацяць у атрыманні хабару за прызначэнне абвінавачаным больш мяккага пакарання. Сам Умараў сваёй віны не прызнаў.



Іншаму фігуранту гэтай справы — адвакату Анатолю Гоманаву пракурор папрасіў прызначыць абмежаванне волі на паўтара года без накіравання ў выпапраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Падчас судовых слуханняў адвакат прызнаў сваю віну ў дачы хабару суддзі Умараву.



Фота — ngs.ru
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі