Сёння Лукашэнка дасць інтэрв'ю кітайскім СМІ

У панядзелак, 4 траўня, Аляксандр Лукашэнка дасць інтэрв'ю кітайскім СМІ. У госці да беларускага кіраўніка завітаюць журналісты Цэнтральнага тэлебачання Кітая і дзяржаўнага інфармагенцтва "Сіньхуа".

БЕЛТА нагадвае, што ў 2012 годзе Лукашэнка даваў інтэрв'ю ўдзельнікам прэс-тура цэнтральных сродкаў масавай інфармацыі Кітая ў Беларусі. А ў кастрычніку 2010-га, напярэдадні візіта ў Кітай, кіраўнік дзяржавы сустракаўся з журналістамі Цэнтральнага тэлебачання Кітая, інфармагенцтва "Сіньхуа" і газеты "Жэньмінь Жыбао". Дарэчы, далёкую ўсходнюю краіну Аляксандр Лукашэнка наведваў ужо 7 разоў (апошні раз у 2013 годзе).

Неўзабаве чакаецца візіт у Беларусь старшыні Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпіна. Лукашэнка лічыць, што гэта будзе найважнейшае знешнепалітычнае мерапрыемства.

Лукашэнка: Кітайцы даюць столькі крэдытаў, колькі мы нават не просім (відэа)

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі