Сёння на Алімпіядзе змяшаная эстафета ў біятланістаў, Домрачавай не будзе
Трохразовая алімпійская чэмпіёнка адпачывае, яна возьме ўдзел у жаночай эстафеце 21 лютага.
Змяшаная эстафета 2х6+2х7,5 км пачнецца ў сераду ў 17.30 паводле беларускага часу. У ёй паўдзельнічаюць беларусы — Людміла Калінчык, Настасся Дубарэзава, Уладзімір Чапелін і Яўген Абраменка.
А 10-й гадзіне беларус Юрый Данілачкін паўдзельнічае ў 1-й спробе ў гіганцкім слаламе ў горных лыжах.
Фота — ria.ru