Сёння на беларускім тэлебачанні пройдуць дэбаты кандыдатаў у прэзідэнты

Дэбаты кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі мусяць прайсці сёння на беларускім тэлебачанні. Пачатак а 17-й гадзіне.   Нагадаем, як заявіў Еўрарадыё кіраўнік выбарчага штаба Аляксандра Лукашэнкі Аляксандр Радзькоў, дзеючы прэзідэнт на дэбатах "наўрад ці з’явіцца". А вось іншыя кандыдаты — Рыгор Кастусёў, Алесь Міхалевіч, Уладзімір Някляеў, Віталь Рымашэўскі, Яраслаў Раманчук, Андрэй Саннікаў, Мікалай Статкевіч, Віктар Цярэшчанка і Дзмітрый Ус — у іх збіраюцца ўдзельнічаць.

Адзначым, што дэбаты пройдуць у жывым эфіры і працягнуцца гадзіну. На 5 снежня прызначаныя радыёдэбаты кандыдатаў у прэзідэнты.


Глядзі таксама па тэме: Ці змогуць апазіцыйныя кандыдаты аб’яднацца падчас дэбатаў?

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі