Сёння новы адвакат Ірыны Халіп упершыню сустрэлася са сваёй падабароннай

10 лютага новы адвакат Ірыны Халіп Ганна Бахціна ўпершыню сустрэлася са сваёй падабароннай. Як паведаміла адвакат БЕЛАПАН, ніякіх перашкод для сустрэчы не рабілася.

Бахціна не стала распавядаць пра падрабязнасці сустрэчы, матывуючы гэта дадзенай падпіскай пра неразгалошванне. Пры гэтым яна паведаміла, што яе падабаронная пакуль не пачала знаёміцца з матэрыяламі крымінальнай справы, па якім праходзіць у якасці абвінавачванай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі