Сёння ў Мінск прыбывае новы кіраўнік БПЦ мітрапаліт Павел
Паводле папярэдняй інфармацыі, мітрапаліт Мінскі і Слуцкі прыляціць самалётам з Масквы а 11-й.
Пра гэта паведамляе interfax.by са спасылкай на крыніцу ў Мінскім Свята-Духавым кафедральным саборы.
Плануецца, што сёння ж мітрапаліт Павел адслужыць у саборы ўсяночную, а ў нядзелю — ранішнюю літургію.
На нядзельную літургію запрошаныя ўсе беларускія архірэі, а таксама святары мінскіх прыходаў. Чакаецца, што на літургіі будзе прысутнічаць ганаровы Патрыяршы экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Філарэт. Ён будзе вітаць мітрапаліта Паўла і звернецца да яго з адмысловай прамовай.
Нагадаем, што 26 снежня Святы Сінод Беларускай праваслаўнай царквы адпусціў уладыку Філарэта на пенсію, пакінуўшы яго ганаровым Патрыяршым экзархам усяе Беларусі. Кіраўніком БПЦ у гэты ж дзень быў прызначаны разанскі архірэй мітрапаліт Павел.
Фота — drevo-info.ru