Сёння выберуць краіну, дзе пройдзе чэмпіянат свету па хакеі 2021 года
У пятніцу, 19 траўня, у Кёльне выберуць краіны, якая прыме чэмпіянат свету па хакеі ў 2021 годзе.
Заяўку на правядзенне гэтага турніру Беларусь падавала ў дуэце з Латвіяй.
Галасаванне будзе праходзіць таемна ў другой палове дня.