Такой "кабінкі для галасавання" на выбарах у Беларусі яшчэ не было

Такой "кабінкі для галасавання" на выбарах у Беларусі яшчэ не было

4 жніўня ў Беларусі пачалося датэрміновае галасаванне на прэзідэнцкіх выбарах. TUT.by змясціў фота "кабінкі для галасавання" на выбарчым участку № 8 Ленінскага раёна Магілёва (ён знаходзіцца ў фае спарткомплексу "Алімпіец"). Гэта металічны каркас, адкрыты з усіх бакоў! А як жа таемнае галасаванне? Відаць, на выбарах у Беларусі яшчэ такога не было.

Старшыня камісіі Алена Міхневіч спаслалася на нейкую рэкамендацыю максімальна выключыць магчымасць кантакту выбарцаў з паверхнямі, праз якія можа перадавацца каранавірусная інфекцыя. "Бачыце, у нас тут скразняк — пастаяннае праветрыванне", — заявіла яна. І толькі пасля заўвагі журналіста Міхневіч прызналася, што некаторыя выбаршчыкі ўжо абураліся і ёй самой падаецца, што "штосьці не тое". А пазней паведаміла, што "не так зразумела інструкцыі" і кабінкі паміж сабой падзялілі — завесілі.

Такой "кабінкі для галасавання" на выбарах у Беларусі яшчэ не было
TUT.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі