Тайвань дадаў Беларусь у спіс экспартнага кантролю з-за вайны ва Украіне

Тайвань дадаў Беларусь у спіс экспартнага кантролю з-за вайны ва Украіне

Тайвань дадаў Беларусь у спіс экспартнага кантролю з-за вайны ва Украіне. Адпаведна рашэнне ў пятніцу прыняў урад гэтай краіны, паведамляе Reuters. Тайваньскім кампаніям забараняецца экспартаваць у РБ высокатэхналагічныя прадукты без спецыяльнага дазволу. Падобнае рашэнне раней было прынятае ў дачыненні Расіі. У спіс экспартнага кантролю ўваходзіць абсталяванне для вытворчасці паўправаднікоў (у гэтай галіне Тайвань з'яўляецца адным з сусветных лідараў), а таксама лазеры і навігацыйныя сістэмы.

Адзначаецца, што гэта "у значнай ступені сімвалічны крок", паколькі аб'ёмы гандлю з Беларуссю і РФ нязначныя.

Міністэрства эканомікі Тайваня заявіла, што абмежаванні прынятыя "з прычыны актыўнага ўдзелу Беларусі ва ўварванні Расіі ва Украіну". Нягледзячы на тое, што ўлады Беларусі гэта абвяргаюць.

Чым можа адказаць афіцыйны Мінск? Магчыма, уключэннем Тайваня ў спіс "недружалюбных краін".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі