ТБМ здабыла чарговую перамогу ў абароне беларускай мовы ў школе
Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны дамаглося, каб вучні старэйшых класаў рускамоўных агульнаадукацыйных школаў атрымалі магчымасць вывучаць геаграфію і гісторыю Беларусі на беларускай мове. Яшчэ летась пад гэтым патрабаваннем былі сабраныя тысячы подпісаў, якія
адправілі ў Адміністрацыю прэзідэнта.
Міністэрства адукацыі адрэагавала нядаўняй публікацыяй інструктыўна-метадычнага ліста, які дазваляе вывучаць геаграфію і гісторыю Беларусі і на беларускай мове, калі ў вучняў альбо іх законных прадстаўнікоў ёсць такое жаданне.
У мінулым годзе якраз такім лістом Мінадукацыі не пакідала выбару.
Пра тое, як ТБМ удаецца ў сваёй дзейнасці здабываць рэальныя перамогі, “Еўрарадыё” распавядае старшыня арганізацыі Алег Трусаў:
“Па-першае, мы ўвесь час трымаем кантакт з уладамі. Па-другое, мы сапраўдная няўрадавая арганізацыя, якая налічвае тысячы людзей”.
Паводле словаў Алега Трусава, зараз вучні 9-10 класаў (альбо іх бацькі, законныя прадстаўнікі) могуць сабраць адпаведную колькасць подпісаў, перадаць іх у выканкам, атрымаць беларускамоўныя падручнікі і навучацца на роднай мове.
“Цяпер справа за людзьмі на месцах, мы зрабілі галоўнае, а цяпер хай нашы актывісты ў рэгіёнах карыстаюцца законам!”, - кажа Трусаў.