Тэатр оперы і балету Беларусі шукае галоўнага рэжысёра
У Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета дагэтуль вакантная пасада галоўнага рэжысёра. Пра гэта на прэс-канферэнцыі паведаміў намеснік генеральнага дырэктара тэатра Валерый Гедройц. На ягоную думку, браць галоўнага рэжысёра проста па анкетных звестках было б няправільна. Найхутчэй, прэтэндэнту прапануюць зрабіць пастаноўку, каб Мінкульт мог ацаніць яго.
Па словах В.Гедройца, на пасадзе галоўнага рэжысёра кіраўніцтва тэатра хоча бачыць маладога, сучаснага чалавека, які мог бы максімальна выкарыстаць шырокія тэхнічныя магчымасці сцэны. Намеснік гендырэктара дадаў, што жадаў бы аддаць перавагу ўраджэнцам Беларусі, якія зараз працуюць за мяжой.
БЕЛТА