"Тэхнічная памылка" — "Белсат" патлумачыў, як яго здымкі трапілі на БТ
Здымкі "Белсата", якія трапілі на тэлеканал "Беларусь 1"
Тэлеканал "Белсат" патлумачыў, што яго відэаздымкі трапілі на "Беларусь 1" праз тэхнічную памылку.
На "Белсаце" абвяргаюць магчымую датычнасць супрацоўнікаў да перадачы відэаздымак.
"Белсат" шчыра шкадуе аб тым, што здарылася, і прыносіць прабачэнні асобам, чыя бяспека была пастаўленая пад пагрозу ў выніку гэтага інцыдэнту", — гаворыцца ў заяве тэлеканала.
На тэлеканале заяўляюць, што вырашылі ўзмацніць унутраныя правілы бяспекі. Каб пазбегнуць у далейшым такіх памылак, там "змянілі працэдуры працы з кантэнтам, які вымагае ананімнасці і павышанае ўвагі".
6 жніўня на дзяржтэлеканале "Беларусь 1" з'явіўся рэпартаж з трэніровак вайскова-спартыўнага руху "Паспалітае рушэнне" ў Польшчы. На кадрах былі бачныя твары ўдзельнікаў. Дзяржпрапагандысты паведамілі, што відэа было знятае "экстрэмісцкім каналам" і не выйшла ў эфір.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.