Тэкст агульнанацыянальнай дыктоўкі будзе гатовы 11 сакавіка
11 сакавіка будзе закончаная праца над тэкстам агульнанацыянальнай дыктоўкі, якая прымеркаваная да Дня Волі. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў аўтар ідэі Уладзімір Падгол. Нагадаем, яна мусіць адбыцца 23 сакавіка. Яе змогуць напісаць усе
жадаючыя. Ужо выказалі такое жаданне амбасадары краінаў Еўрасаюза і
ЗША. Сярод іншых тэмаў агульнанацыянальнай дыктоўкі будуць родная мова
і незалежнасць.
Адзначым, што яе тэкст прыдумляўся талакой. Цяпер яго начытаюць і распаўсюдзяць.
Адзначым, што яе тэкст прыдумляўся талакой. Цяпер яго начытаюць і распаўсюдзяць.