Тэлеканал АНТ адмовіўся працягнуць кантракт з Сяргеем Савіцкім
Адзін з родапачынальнікаў тэлеканала АНТ, вядучы праграмы “Нашы навіны” Сяргей Савіцкі, у бліжэйшым часе знікне з блакітнага экрана.
Па інфармацыі інтэрнет-газеты “Заўтра тваёй краіны”, кіраўніцтва “Другога Нацыянальнага тэлеканала” адмовілася падаўжаць з ім кантракт. Савіцкі лічыцца адным з родапачынальнікаў АНТ у тым выглядзе, у якім канал існуе сёння.
Ён прыйшоў у тэлежурналістыку ў пачатку 2000-х гадоў з радыйшчыкаў. Да свайго з'яўлення на тэлеэкране Савіцкі працаваў на радыёстанцыях “Сталіца”, “Радыё Рокс-М”, “Рускае радыё”. Прычыны сыходу Савіцкага пакрытыя таямніцай.