Тэлеканал НВО назваў дату выхаду апошняга сезону “Гульні тронаў”

Тэлеканал НВО назваў дату выхаду апошняга сезону “Гульні тронаў”

Тэлеканал НВО назваў дату выхаду апошняга сезону папулярнага амерыканскага серыяла “Гульня тронаў”, а таксама колькасць эпізодаў.

“Серыял “Гульня тронаў” вернецца ў 2019 годзе з апошнім — восьмым сезонам, які будзе ўключаць у сябе шэсць эпізодаў”, заявіла прэс-служба тэлеканала. Над ім будзе працаваць цэлая група рэжысёраў — Дэвід Натэр, Дэвід Бэніёф, Мігель Сапачнік і Д. Б. Уайс.

Пра тое, што восьмы сезон серыялу выйдзе ў 2019 годзе, стала вядома ў пачатку снежня 2017-га. Пра гэта распавяла выканаўца ролі Сансы Старк актрыса Сафі Тэрнер. Цяпер гэта пацверджана афіцыйна.

“Гульня тронаў” выходзіць з вясны 2011-га. Серыял створаны паводле цыкла раманаў пісьменніка Джорджа Марціна “Песня лёду і полымя”. На прыдуманых кантынентах ідзе барацьба за ўладу, у бітвах удзельнічаюць нават цмокі. А ў гэты час з поўначы насоўваецца вялізная армія “зомбі”.

7-ы сезон выйшаў на экраны ў 2017 годзе. Апошняя серыя стала самай папулярнай, сабрала 16,5 мільёнаў праглядаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі