Тэлерадыёвяшчальная арганізацыя саюзнай дзяржавы РБ і РФ будзе ліквідаваная
Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка ў Санкт-Пецярбургу
Тэлерадыёвяшчальная арганізацыя саюзнай дзяржавы РБ і РФ будзе ліквідаваная. Замест яе з'явіцца медыякампанія саюзнай дзяржавы. Пра гэта было аб'яўлена па выніках сустрэчы (пасяджэння вышэйшага дзяржсавета) ў Санкт-Пецярбургу Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна.
Плануецца, што ў структуру згаданай медыякампаніі ўвойдуць тэлеканал, друкаваныя выданні і "рэсурсны медыяцэнтр па стварэнні, адаптацыі і распаўсюджванню кантэнту ў лічбавым асяроддзі". Яе заснавальнікам будзе Саўмін саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі. Новая арганізацыя размесціцца ў Маскве, у Мінску будзе яе прадстаўніцтва.
Таксама ў Санкт-Пецярбургу былі зацверджаны "Асноўныя напрамкі рэалізацыі палажэнняў Дамовы аб стварэнні саюзнай дзяржавы на 2024-2026 гады". Дзяржсакратар СД Дзмітрый Мезенцаў заявіў пра "прынцыпова іншы ўзровень інтэграцыі" ў бліжэйшыя гады.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.