Тэмпературныя антырэкорды фіксуюцца на метэастанцыях Беларусі 6 начэй запар

Вясна ў Беларусі / sb.by
Вясна ў Беларусі / sb.by

Тэмпературныя антырэкорды фіксуюцца на метэастанцыях Беларусі 6 начэй запар. Пра гэта сведчыць праведзены аналіз даных Белгідрамета, піша @pozirkonline.

У Васілевічах у Гомельскай вобласці пабіты рэкорд холаду, зафіксаваны 123 гады таму (-1,4 супраць -1,1 градуса 11 траўня 1900 года). У Жыткавічах абноўлены рэкорд холаду, зарэгістраваны ў 1974 годзе (-1,7 супраць -1,1). Пабіты рэкорд і ў Бабруйску на Магілёўшчыне — 1,4 градуса ніжэй за нуль (-1,2 у 2017 годзе).

Аднак абсалютны антырэкорд для ўсёй тэрыторыі нашай краіны пакуль выстаяў (-4,5 градуса 11 траўня 2017-га ў Верхнядзвінску).

Тэмпературныя антырэкорды фіксуюцца на метэастанцыях Беларусі 6 начэй запар
vk.com/belgidromet
Тэмпературныя антырэкорды фіксуюцца на метэастанцыях Беларусі 6 начэй запар

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі