Тэст: Дапамажы Лукашэнку разабрацца ў тэрмінах з фізікі, хіміі і матэматыкі!

Тэст: Дапамажы Лукашэнку разабрацца ў тэрмінах з фізікі, хіміі і матэматыкі!

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што ў беларускай мове бракуе навуковых тэрмінаў, якія ёсць у рускай. “Руская мова ― гэта мова, на якой я размаўляю з паловай свету. Сёння яна для нас на карысць. Я часта кажу, што беларуская мова адносна маладая ў сваёй дасканаласці. Бо шмат у якіх пытаннях, праблемах, і асабліва ў тэрміналогіі (фізіка, хімія, матэматыка), у нас няма паняццяў на беларускай мове. Мы іх выпрацоўваем і ўдасканальваем сваю беларускую мову. Мы шмат уклалі ў яе. Але як кінуць тое, дзе твая душа? Там мая душа, у рускай мове, як і шмат каго з беларусаў”, ― распавядае кіраўнік Беларусі ў інтэрв'ю праграме "Формула ўлады" на тэлеканале "Расія 24".

Каб разам пераканаць Аляксандра Лукашэнку ў тым, што дакладныя навукі можна (і трэба!) выкладаць на беларускай мове, прапануем вам невялікі тэсцік. Ці знойдзеце вы расійскія адпаведнікі для беларускіх тэрмінаў? 

Ці мае Лукашэнка рацыю, сцвярджаючы, што беларускай мове не хапае тэрмінаў? На нашу думку, не. Па-першае, беларускамоўныя падручнікі існуюць ужо больш за сто гадоў, і навуковая тэрміналогія за гэты час дакладна прапрацаваная. А калі ў свеце навукі з’яўляецца нешта новае ― з праблемай пошуку новага слова сутыкаецца ўвесь свет, а не толькі Беларусь.

Па-другое, навукі, якія пералічыў кіраўнік краіны, рухалі наперад даследчыкі з усяго свету. Таму казаць, што ў беларускай мове няма адпаведнікаў менавіта расійскім тэрмінам, увогуле недарэчна. Большасць фізічных, хімічных і матэматычных тэрмінаў з’явіліся не ў Расіі. Беларускія навукоўцы і выкладчыкі карыстаюцца і адаптуюць у сваёй мове словы грэчаскага, лацінскага і іншага паходжання, і руская мова тут увогуле ні пры чым.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі