Tok Rukoo выдалі інтрыгуючае відэа

Минскі гурт Tok Rukoo 23 лістапада прэзентаваў свой новы кліп “Big Lies”, рэжысёрам якога выступіў Крыс Нонг. Відэашэраг уяўляе сабой змрочную карціну барацьбы з падманам і здрадай, што адпавядае тэме кампазіцыі. Дарэчы, таксама Tok Rukoo прапануюць загрузіць аднайменны сінгл у фармаце mp3 са свайго абноўленага сайта http://www.tokrukoo.com.

Удзельнікі “Рок За Баброў-2010” цяпер знаходзяцца ў працэсе запісу дэбютнага альбома, аднак перыядычна з’яўляюцца на клубных і фестывальных пляцоўках. Першай пласцінкай Tok Rukoo плануюць падвесці рысу свайго чатырохгадовага існавання.

Фота гурта

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі