Толькі 2,7% беларусаў - мільянеры... Рублёвыя
Беларусы пачалі купляць не толькі ежу. Але на элітную нерухомасць грошай у іх пакуль не хапае. Мінскія кватэры за 500 тысяч долараў скупляюць расіяне.
Па звестках Financial Times, колькасць багатых людзей у свеце працягвае расці. І гэта нягледзячы на шматлікія крызісы ў сусветнай эканоміцы. Першае месца па-ранейшаму займае ЗША. Ці крочаць беларусы ў нагу з астатнім светам, высвятляла Еўрарадыё.
“Людзі сталі свае грошы траціць не толькі на ежу”, — кажа прэс-сакратар Міністэрства статыстыкі і аналізу Алена Кандраценка. І гэта, на думку Мінстата, вельмі добры паказчык:
Алена Кандраценка: “Раней у нас, калі паглядзець больш даўнюю статыстыку, беларусы трацілі ў асноўным на прадукты харчавання. Цяпер павялічваецца доля выдаткаў на пакупку неспажывецкіх тавараў. Людзі сталі свае грошы траціць не толькі на ежу. Яны могуць сабе дазволіць і адпачыць, заняцца фізкультурай, кудысьці схадзіць, набыць дарагія тавары...”
Тым не менш толькі 2,7% усяго насельніцтва Беларусі могуць лічыць сябе мільянерамі. Дый тое – рублёвымі, працягвае Алена Кандраценка.
Алена Кандраценка: “У 2007 годзе ў краіне пражывала 2,7% насельніцтва, якія маюць сярэдні на чалавека рэсурс больш за мільён у месяц. У сталіцы такіх людзей 7,5%, у Мінскай вобласці — 2,5%”.
Мільянераў, якія пражываюць у вёсках, менш за адзін адсотак ад усяго насельніцтва.
Еўрарадыё даведалася, што менавіта набываюць за свае грошы багатыя беларусы. Як высветлілася, элітныя кватэры ў сталіцы ім пакуль не па кішэні. Такое жыллё скупляюць у асноўным расіяне, распавялі ў агенцтве нерухомасці “Твая сталіца”.
“Твая сталіца”: “Гэтыя кватэры прадаюцца вельмі доўга. Кватэры эксклюзіўныя, пакупнік таксама павінен быць эксклюзіўным. Іх купляюць у асноўным расіяне, нават не столькі замежнікі, колькі расіяне”.
Пакуль кватэра за 500 тысяч долараў знойдзе свайго пакупніка, можа прайсці і паўгода, расказвае эксперт Інтэрнэт-парталу REALT.BY Аляксандр Мартыненка.
Аляксандр Мартыненка: “Час продажу павялічыўся, калі раней за месяц, за два прадавалі кватэры, то цяпер могуць і 3 месяцы, і 4, і паўгода прадавацца. У агенцтваў па 200-300 эксклюзіваў, а здзелак па 5, максімум па 10 за месяц. Астатнія кватэры проста вісяць. Усе агенцтвы скардзяцца, – шмат якія з іх стратныя”.
Разам з элітнымі кватэрамі чакае сваіх пакупнікоў і фірмовая вопратка. Мала хто апранаецца ў дарагіх буціках Мінска. “Кліентаў апошнім часам стала менш”, - скардзяцца ў буціку “Дольчэ Віта”:
“Дольчэ Віта”: “Не купляюць больш, наадварот – нават менш стала. Кліентаў прыходзіць няшмат. Цяпер проста ёсць шмат магчымасцяў ездзіць па свеце, таму, людзі ездзяць – купляюць у іншых краінах”.
Але часам здараюцца і прыемныя сюрпрызы. Так, у буціку “Кабукі” маладая дзяўчына днямі пакінула 5 мільёнаў рублёў. Па словах супрацоўніцы крамы, яна купіла сабе спадніцу і джэмпер.
Фота: www.photosight.ru