Траіх грамадзян Беларусі падазраюць у забойстве на будоўлі АЭС у Бангладэш

Траіх грамадзян Беларусі падазраюць у забойстве на будоўлі АЭС у Бангладэш

Траіх грамадзян Беларусі падазраюць у забойстве на будоўлі АЭС у акрузе Пабна ў Бангладэш. Яны затрыманыя, паведамляе unb.com.bd. У жылым комплексе каля будучай станцыі быў забіты грамадзянін Казахстана, яшчэ адзін яго суайчыннік атрымаў раненні.

Здарэнне адбылося ўвечары 26 сакавіка. Паліцыя праводзіць расследаванне. Вядома, што на целе загінулага было некалькі колатых ран. Яго, як і параненага, знайшлі ў пакоі, дзе яны жылі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі