Трамп звольніў свайго дарадцу, які прыязджаў на сустрэчу з Лукашэнкам
Дональд Трамп звольніў свайго дарадцу па нацыянальнай бяспецы Джона Болтана. Пра гэтае звальненне прэзідэнт ЗША напісаў у Твітары.
Па словах Трампа, ён катэгарычна не згодны са многімі прапановамі Болтана, і ў гэтай нязгодзе яго падтрымлівае мноства супрацоўнікаў Адміністрацыі прэзідэнта.
Ён падзякаваў Болтану за службу і папрасіў сысці ў адстаўку. Імя наступага дарадцы кіраўнік Злучаных Штатаў плануе назваць на наступным тыдні.
Нагадаем, сёлета 29 жніўня Джон Болтан прылятаў у Мінск. Ён сустракаўся з Аляксандрам Лукашэнкам і міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем.
Кіраўнік Беларусі на сустрэчы з Болтанам прапанаваў пачаць адносіны паміж Беларуссю і ЗША з новага аркуша. Праз Болтана прэзідэнт Беларусі перадаў кіраўніку Белага дома і яго жонцы падарункі — корцік ды ільняны абрус з сурвэткамі.
I informed John Bolton last night that his services are no longer needed at the White House. I disagreed strongly with many of his suggestions, as did others in the Administration, and therefore....
— Donald J. Trump (@realDonaldTrump) September 10, 2019
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.