Транспартны кантроль у Брэсце памяняў арыентацыю ў часе

З раніцы да позняй ночы пачалі працаваць у Брэсце кантралёры. Раней яны выходзілі на працу, як звычайныя службоўцы, — ад дзявятай да 18-й, самае позняе дзевятнаццатай вечара. Пра змены ў часавым рэжыме працы паведамілі Еўрарадыё ў службе па арганізацыі перавозкі пасажыраў “Гортранс”. Супрацоўнік “Гортранса”: "Днём патрэбы асаблівай у кантролі няма. Людзі нармальна плацяць. Дык мы з раніцы кантралёраў пасылаем на лінію, з шасці раніцы. І ў час пік, а таксама вечарам".

Служба кантролю знаходзіцца на працы да паловы першай ночы, сказаў супрацоўнік. Каб забяспечыць такую інтэнсіўную працу, набралі новых людзей. Службу кантролю мяркуюць павялічыць удвая, давёўшы яе колькасць да 70 чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі