Трэці раз запар асуджаны супрацоўнік "Нафтана", затрыманы на працоўным месцы
Трэці раз запар асуджаны 32-гадовы супрацоўнік "Нафтана" Барыс Жахоўскі, затрыманы на працоўным месцы. Першы суд адбыўся 16 траўня. Спачатку былі 15 сутак адміністрацыйнага арышту за "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў". Жахоўскага пасля адбыцця тэрміну не выпусцілі, а за тое ж далі яшчэ 15 сутак.
15 чэрвеня прайшоў чарговы суд. Як паведамляюць праваабаронцы, суддзя Зінаіда Балаболава прызнала Барыса Жахоўскага вінаватым у "несанкцыянаваным пікетаванні". Ён атрымаў яшчэ 15 сутак арышту.
У падобную сітуацыю сёлета трапляла старшыня незалежнага прафсаюза "Нафтан" Вольга Брыцікава. Яе судзілі пяць разоў запар. За кратамі яна прабыла 75 сутак.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.