Трэці тыдзень міліцыя шукае 10-гадовага хлопчыка з Мазыра
Трэці тыдзень працягваюцца пошукі 10-гадовага школьніка з Мазыра. 22 лютага ён не вярнуўся дахаты з прагулкі. Як паведамляе "Інтэрфакс", цяпер праваахоўныя органы адпрацоўваюць чатыры версіі яго знікнення. Найменш верагоднай называецца крымінальная версія. Астатнія версіі міліцыянты не называюць з этычных меркаванняў.
Апытаныя сябры хлопчыка кажуць, што ў дзень знікнення ён клікаў іх катацца на рэчку. Да пошукаў падключаныя выратавальнікі, вадалазы, ляснікі і паляўнічыя.
Апытаныя сябры хлопчыка кажуць, што ў дзень знікнення ён клікаў іх катацца на рэчку. Да пошукаў падключаныя выратавальнікі, вадалазы, ляснікі і паляўнічыя.