Труна з нябожчыкам стала прычынай пажару ў Гродне

На праспекце Кляцкова ў Гродне 20 студзеня адбыўся пажар, прычынай якога стала свечка. Ратавальнікам давялося эвакуяваць з верхніх паверхаў дома дзевяць чалавек, піша "Вечерний Гродно".

Выявілася, што сваякі нябожчыка, 60-гадовая гаспадыня і яе старая маці, запалілі свечку каля труны і сышлі на кухню. Пра пажар ратавальнікам паведамілі суседзі, якія адчулі пах дыму. На шчасце, жанчыны ў кватэры таксама своечасова заўважылі пажар і змаглі выйсці з жытла.

Калі на пажар прыбылі ратавальнікі, адзін з чатырох пакояў ужо палаў. Пагасіць яго змаглі ў лічаныя хвіліны. Агонь пашкодзіў маёмасць і шыбу ў падпаленым пакоі.

Фота з сацыяльных сетак

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі