Тры расійскія футбольныя клубы пакараныя за марнатраўства

Усе гэтыя клубы парушылі правілы фінансавага fair play. “Зеніту” прысудзілі штраф у 12 мільёнаў еўра, палову якога вернуць, калі ён выканае выстаўленыя патрабаванні. Апроч таго, заяўку пецярбургскага клуба на наступны сезон для еўракубкаў скарочаная з 25 да 22 футбалістаў.



“Рубін” заплаціць 6 мільёнаў еўра, “Анжы” — 2 мільёны. Заяўкі гэтых клубаў у будучых еўракубках у выпадку невыканання патрабаванняў УЕФА будуць абмежаваныя 21 гульцом.


Згодна з новымі правіламі, якія зацвердзіў выканкам УЕФА ў верасні 2009 года і якія нядаўна набылі моц, каманды абавязаныя быць самаакупляльнымі і не траціць болей, чым зарабляюць. Гэта зроблена з мэтай выроўнівання іх фінансавых магчымасцяў і перадухілення скупкі вядучых гульцоў клубамі, якія атрымліваюць грашовыя датацыі ад багатых уладальнікаў або ад дзяржавы.



Клубы, якія ўдзельнічаюць у турнірах УЕФА, павінны таксама пацвердзіць, што не маюць пратэрмінаваных фінансавых абавязанняў.



Дарэчы, яшчэ больш сур’ёзныя санкцыі накладзеныя на англійскі “Манчэстэр Сіці” і французскі ПСЖ (па 60 мільёнаў еўра). А турэцкі “Галатасарай” павінен выплаціць 200 тысяч еўра, інфармуе ВВС

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі