"Трыбуна": кіраўніцтва мінскага ФК "Дынама" адклала звальненне Чалядзінскага

"Трыбуна": кіраўніцтва мінскага ФК "Дынама" адклала звальненне Чалядзінскага

Кіраўніцтва футбольнага клуба "Дынама-Мінск" адмовілася ад звальнення Арцёма Чалядзінскага з пасады галоўнага трэнера, піша by.tribuna.com.

На гэтае рашэнне паўплывалі правалы іншых беларускіх клубаў у еўракубках. У сёлетняй еўракампаніі мінскае "Дынама" выступіла больш паспяхова, чым астатнія — гэта была адзіная каманда, якая прайшла хаця б адну стадыю. У першым кваліфікацыйным раўндзе Лігі канферэнцый дынамаўцы адолелі "Дэчыч" (1:1, 2:1). У другім раўндзе яны прайгралі "Хапаэлю" з Беэр-Шэвы (1:2, 0:1). 

Да таго ж еўракубкі папоўнілі бюджэт "Дынама" на 550 тысяч еўра.

Таксама на карысць Чалядзінскага спрацавала месца ""бела-сініх у чэмпіянаце Беларусі. Пасля 17-га тура па страчаных ачках "Дынама" з'яўлялася лідарам табліцы. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі