“Тузін Гітоў” адзначыў сваё пяцігоддзе канцэртам у “Графіці”

Беларускі музычны інтэрнэт-партал “Тузін Гітоў” пад сваё пяцігоддзе падрыхтаваў некалькі цікавостак для аматараў беларускай музыкі: зборнік “Прэм’ер Тузін-2008”, канцэрт ужо неіснуючага грута “Jab Club” і чуткі пра новы музычны фестываль, які мусіць адбыцца ў Беларусі дзесьці летам. Складанка – гэта прыгожы кампакт-дыск з 42 лепшымі “тузінаўскімі” беларускімі песнямі, выдадзеная БМА-group.

Гурт Jab Club аказаўся неіснуючым, таму што распаўся да таго моманту, як трапіў на трэцюю прыступку хіт-параду “Тузіна”. Таму замест Jab Club зайграў толькі вакаліст Яўген Валошын пад акампанемент яшчэ двух музыкаў.

А чуткі пра новы фестываль прынёс Алег Хаменка – лідэр гурта “Палац” і вядучы радыё хіт-параду “Тузіна”. Ён сказаў, што можна чакаць улетку новы музычны фестываль, які будзе нацыянальным і дзе будуць сабраныя ўсе актуальныя беларускія музыкі.

Уладальнік праекту “Вецер Механічны” адзначыў, што самая вялікае дасягненне за гэтыя 5 гадоў “Тузін Гітоў” яшчэ наперадзе:

“У нас былі дасягненні і што да колькасці прадстаўленага матэрыялу, што да колькасць спампоўванняў, наведвальнікаў. На сённяшні дзень супрацоўнікі “Тузіна Гітоў” маюць добрае супрацоўніцтва з практычна ўсімі арганізатарамі буйных фестываляў, дзе нашыя веды з’яўляюцца каштоўнымі”.

Падрабязнасці слухайце заўтра ў рэпартажы Мілы Коткі, і глядзіце фотарэпартаж на сайце Еўрарадыё.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі