Тысячы сайтаў могуць пакараць за спазненне з рэгістрацыяй?
У Беларускай інспекцыі па электрасувязі працягваецца рэгістрацыя інтэрнэт-рэсурсаў. Хаця крайні тэрмін скончыўся 1 ліпеня, заяўкі працягваюць прымаць, кажа начальнік аддзела інфармацыйных тэхналогій Андрэй Сіліч. Сіліч: "Мы прымаем, рэгіструем. Проста ў сайта будзе дата рэгістрацыі стаяць не да 1 ліпеня, а пасля, калі будзе нейкая адказнасць накладзеная. Пакуль гэта прапісана згодна з заканадаўствам, а падзаконых актаў, дзе б быў прапісаны канкрэтны штраф, няма".
Магчыма, што адказнасць увядуць, кажа Сіліч. Тады вялікую колькасць сайтаў могуць пакараць.
На сённяшні дзень на рэгістрацыю падалі 23 500 сайтаў, зарэгістраваныя ўжо больш за 16 тысяч сайтаў. Астатнія заяўкі адхілілі з-за таго, што яны былі няправільна запоўненыя. Колькі яшчэ рэсурсаў засталося зарэгістраваць, ніхто не ведае, бо такой статыстыкі ніколі не вялі. І згодна з указам №60, многія сайты па сённяшні дзень пераносяцца ў нацыянальны сегмент інтэрнэту.