У 2017 годзе КДБ затрымаў восем тэрарыстаў

У 2017 годзе КДБ затрымаў восем тэрарыстаў

Камітэт дзяржбяспекі сёлета затрымаў восем тэрарыстаў. У 2016 годзе спецслужбы затрымалі 17 чалавек за экстрэмізм, у 2015-м — 21. Такія лічбы назваў журналістам старшыня КДБ Валерый Вакульчык.

Па яго словах, гэта асобы, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай і экстрэмісцкай дзейнасці і знаходзіліся ў міжнародным вышуку. Вакульчык дадаў, што гэта людзі, якія былі ў Сірыі, адзін прыехаў з Нямеччыны. 

Таксама кіраўнік спецслужбы распавёў, што сёлета КДБ разам з органамі МУС затрымалі аднаго чалавека, які меў выбуховае прыстасаванне і рыхтаваўся да тэракту.

 У адказ на пытанне Еўрарадыё Вакульчык удакладніў, што тэракт рыхтаваўся не ў Беларусі.

Вакульчык: "Не, у Еўропе. Гэта ўжо даказана".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі