У 95 гадоў памёр беларускі паэт з Беластока Віктар Швед
![У 95 гадоў памёр беларускі паэт з Беластока Віктар Швед](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/d8988405d3d16bb65ba818a0d5816875.jpg.webp?itok=xjTpZX60)
У 95 гадоў памёр старэйшы беларускі паэт з Беластока Віктар Швед, паведамляе lit-bel.org. Ён — перакладчык, журналіст, аўтар тыднёвіка беларусаў у Польшчы "Ніва". Быў сябрам Саюза польскіх пісьменнікаў, сузаснавальнікам Беларускага літаратурнага аб'яднання "Белавежа".
Швед — аўтар некалькіх дзясяткаў зборнікаў вершаў на беларускай і польскай мовах.
У 2015 годзе Віктар Швед быў уганараваны ордэнам Францыска Скарыны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.