У Аб'яднанага пераходнага кабінета з'явілася місія ў Бруселі
У новай місіі ў Бруселі / t.me/tsikhanouskaya
Урад Фландрыі перадаў Святлане Ціханоўскай будынак у Бруселі, паведамляе прэс-служба палітыка.
Кіраўніца Аб’яднанага пераходнага кабінету атрымала ключы ад памяшкання. Там будзе працаваць місія дэмсілаў.
Дарэчы, першае мерапрыемства ў місіі прайшла 13 кастрычніка, гэта была сустрэча з дыяспарай. Для наведванняў памяшканне пакуль закрытае, адкрыццё адбудзецца ў бліжэйшы месяц-два.
Кіраваць офісам будзе дыпламат Уладзімір Астапенка — былы амбасадар Беларусі ў шэрагу лацінаамерыканскіх краінаў у 2008–2020 гадах. У 2020-м ён падтрымаў пратэсты супраць рэжыму Лукашэнкі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.