У адным з дзіцячых садкоў Гродна памерла дзяўчынка
Дзіця без прыкметаў жыцця знайшлі выхавацелькі пасля ціхай гадзіны.
Як інфармуе прэс-служба Следчага камітэта, трагічнае здарэнне адбылося 26 верасня. Дзяўчынка была 2011 года нараджэння.
Следчыя не знайшлі бачных цялесных пашкоджанняў на целе памерлай. Для ўстанаўлення прычыны смерці прызначана судова-медычная экспертыза.
З садка-ясляў забраная дакументацыя пра ўнутраны распарадак, якую вывучаюць следчыя. Праводзяцца апытанні работнікаў дашкольнай установы, а таксама сваякоў дзяўчынкі. Паводле папярэдніх звестак, напярэдадні смерці дзіця паводзіла сябе настуральным чынам, скаргаў на стан здароўя не выказвала.
Фота — Fotolia