У аэрапорце "Мінск" затрымалі аднаго з заяўнікаў магілёўскай акцыі "недармаедаў"
Пры вяртанні з Нямеччыны ў Беларусь у Нацыянальным аэрапорце Мінск быў затрыманы першы намеснік Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Барысаў. Па звестках беларускіх праваабаронцаў, Барысавым правялі асабісты дагляд, забралі на праверку ноўтбук і флэшку.
Пазней Барысава адпусцілі.
Ігар Барысаў — адзін з заяўнікаў "марша недармаедаў", які пройдзе 15 сакавіка ў Магілёве. У Нямеччыне ён быў з працоўным візітам на з’ездзе сацыял-дэмакратычных партый, якія ўваходзяць у Прагрэсіўны Альянс (ПА).