У апошні дзень лета амаль па ўсёй Беларусі пройдуць дажджы
Сіноптыкі папярэджваюць пра моцныя дажджы / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
У чацвер, 31 жніўня, амаль па ўсёй Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Месцамі чакаюцца навальніцы (падчас іх парывы ветру будуць дасягаць 15-20 м/с) і град (у дзённыя гадзіны), а таксама моцныя дажджы.
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад +15 да +20 градусаў (у Мінску — ад +17 да +19), удзень — ад +20 на захадзе краіны да +31 градуса на ўсходзе (у сталіцы — 23-25 цяпла).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.