У апошні дзень сакавіка ў Беларусі будзе мокра і ветрана

На большай частцы тэрыторыі Беларусі ў аўторак прагназуюцца ападкі, пераважна дождж. Вецер будзе паўднёва-заходні 5-10 метраў за секунду, месцамі парывы ​​да 15-18 метраў за секунду, перадае БЕЛТА.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад 1 да 5 градусаў вышэй за нуль. Удзень чакаецца +4...+10 градусаў.

Па прагнозах сіноптыкаў, няўстойлівае, прахалоднае і ветранае надвор'е захаваецца таксама 1-2 красавіка.

Фота — 5min.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі