У Аргентыне пішуць, што Марадона можа памяняць Беларусь на Венесуэлу

У Аргентыне пішуць, што Марадона можа памяняць Беларусь на Венесуэлу

У Аргентыне пішуць, што Дыега Марадона можа памяняць Беларусь на Венесуэлу. У выніку ліпеньскі візіт у Брэст можа стаць першым і апошнім.

Невялікая публікацыя з'явілася на партале pablolayus.com. У ёй адзначаецца, што старшыня праўлення футбольнага клуба "Дынама-Брэст" збіраецца развітацца з гэтай сваёй пасадай. Неназваная крыніца сцвярджае, што ў Венесуэле 57-гадоваму Марадоне прапанавалі працу, звязаную з селекцыяй гульцоў. З-за гэтай прапановы ён можа і змяніць свае ранейшыя планы зноў прыехаць у Беларусь. Многія заўважылі, што ўжо больш за тры тыдні Дыега не згадвае ў Instagram брэсцкае "Дынама", хаця раней гэта рабіў неаднаразова. Па адной з версій, ініцыятыва скасавання кантракту належыць кіраўніцтву клуба.

Як вядома, Марадона, знакаміты ў мінулым футбаліст, стаў старшынёй праўлення ФК "Дынама-Брэст" у траўні. Гэта была сапраўдная сенсацыя. У ліпені ён прыязджаў у Брэст, прысутнічаў на матчы дынамаўцаў, які яны прайгралі салігорскаму "Шахцёру". Тады ж былі агучаны планы пабудовы новага стадыёна, футбольнай акадэміі. Дыега Марадона абяцаў, што вернецца пасля адпачынку ў Аргентыне. Неўзабаве пасля гэтага стала вядома, што ён зрабіў прапанову сваёй 28-гадовай сяброўцы. А былая жонка Марадоны збіраецца падаць на яго ў суд.

Тым часам брэсцкае "Дынама" развіталася з Лігай Еўропы, не вельмі ўдала каманда выступае і ў чэмпіянаце Беларусі, дзе займае толькі 8-е месца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі