Гіганцкае аўто, на якім Марадона ехаў па стадыёне ў Брэсце, – беларуская Hunta!
Шмат хто запомніў гіганцкі пазадарожнік, на якім Дыега Марадона праехаўся ўздоўж трыбунаў стадыёна ў Брэсце. Журналісты параўналі гэты незвычайны аўтамабіль з браневіком і з танкам. А сам Марадона быў настолькі ўражаны, што апублікаваў у Instagram відэа пра тое, як паездка выглядала знутры:
Еўрарадыё вырашыла высветліць, што гэта за аўтамабіль і адкуль ён трапіў у нашу краіну. Выявілася, што пазадарожнік называецца Hunta БМЕ-1015 і вырабляецца ён не дзе-небудзь, а ў Беларусі!
“Мы называем яго не пазадарожнікам і не ўсюдыходам. Для гэтай машыны мы запатэнтавалі цалкам новую назву – overcomer. Гэта значыць “усюды праходзіць”, – распавядае Еўрарадыё прадстаўнік афіцыйнага дылера Hunta, кампані “Сохра-груп”, Дзмітрый Ракусаў. – Набыць яго можна толькі ў Беларусі і толькі праз нас”.
Чаму для Дыега Марадоны абралі менавіта Hunta? Адказ просты. Прэс-сакратарка “Дынама-Брэст” Вольга Хіжанкова паведаміла Еўрарадыё, што “Сохра-груп” – адзін з асноўных партнёраў футбольнага клуба, старшынёй праўлення якога працуе славуты аргентынец.
“Была такая інфармацыя, але пацвярджэння не паступіла, – кажа Дзмітрый Ракусаў. – Таму на дадзены момант магу сказаць, наш аўтамабіль там здымацца не будзе”.
У цяперашнім выглядзе аверкомер Hunta існуе з 2004 года. Яго стваральнікі кажуць, што ён можа пераадолець практычна ўсе перашкоды на любой мясцовасці. Мадэль увесь час дапрацоўваецца. Па цвёрдай паверхні Hunta здольны развіваць хуткасць да 70 км/г, хуткасць руху па вадзе – 8 км/г. На пазадарожнік усталяваныя шыны нізкага ціску, якія таксама вырабляюцца ў Беларусі – на бабруйскім прадпрыемстве “Белшына”.