Замест Лукашэнкі Марадона сустрэнецца з гульцамі брэсцкага "Дынама"
Замест Аляксандра Лукашэнкі Дыега Марадона ў аўторак сустрэнецца з гульцамі брэсцкага "Дынама". Па звестках Еўрарадыё, сустрэча з футбалістамі адбудзецца ў аўторак а 18-й гадзіне. Пасля гэтага старшыня праўлення клуба паляціць на радзіму.
Пра тое, што сустрэчы з Лукашэнкам не будзе, сайту sport-express.ru паведаміла прэс-аташэ клуба Вольга Хіжынкова. Паводле яе слоў, запыту на сустрэчу з адміністрацыі прэзідэнта не было. Сустрэцца і пазнаёміцца з кіраўніком дзяржавы хацеў сам аргентынец. "Адклалі гэтую сустрэчу да яго наступнага візіту", — сказала Хіжынкова. А калі ён адбудзецца, пакуль невядома. Марадона будзе адпачываць з сям'ёй. Як вядома, апошні месяц ён правёў у Расіі на чэмпіянаце свету па футболе. У Брэст старшыня праўлення ФК "Дынама-Брэст" прыляцеў на чартары ўдзень 16 ліпеня, правёў прэс-канферэнцыю і пабываў на футбольным матчы брэсцкага "Дынама" і салігорскага "Шахцёра".
Закулисье первой пресс-конференции легендарного Диего Марадоны в качестве председателя правления "Динамо-Брест". #fcdb1960
— FC Dynamo Brest (@dynamobrest) 17 июля 2018 г.
Аргентинец ответил на вопросы журналистов, после чего ему был презентован проект нового стадиона.
Смотреть полностью: https://t.co/2TsjmRmVzw pic.twitter.com/vOv7DrWOQj