У Астраўцы адбыўся выбух, ёсць пацярпелыя

Тры чалавекі пацярпелі ад выбуху ў памежным мястэчку Астравец Гродзенскай вобласці. Пра гэта паведамілі ў міністэрстве па надзвычайных сітуацыях Беларусі. Выбух адбыўся ў цэху па вытворчасці брыкету з пілавіння. Па словах ратавальнікаў, з траўмамі рознай ступені цяжкасці ў медыцынскія ўстановы дастаўлены трое працаўнікоў прадпрыемства.

Выбухам выбіла шкло ў вытворчым памяшканні, было пашкоджана абсталяванне, дэфармаваная цагляная сцяна. Адбылося ўзгаранне даху будынка на плошчы каля 25 квадратных метраў. У МНС заявілі, што папярэдняя прычына здарэння - парушэнне тэхналагічнага рэгламенту пры вытворчасці брыкета.

“Інтэрфакс”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі