У Астравецкім раёне рыхтуюць "піянерскую базу" будаўніцтва АЭС
Пляцоўку для будаўніцтва так званай "піянерскай базы" будаўніцтва АЭС пачалі рыхтаваць каля станцыі Гудагай у Астравецкім раёне. Мяркуецца пабудаваць два растворна-бетонных вузлы, правесці інжынерныя камунікацыі, аўтамабільную дарогу і чыгунку. На "піянерскай базе" з'явіцца каля 30 будынкаў.
Як адзначае БЕЛТА, пры нармальным фінансаванні будаўніцтва базы плануецца ўвесці хуткімі тэмпамі, першую прадукцыю растворна-бетонныя вузлы мусяць даць ужо ў пачатку 2010 года.
Як адзначае БЕЛТА, пры нармальным фінансаванні будаўніцтва базы плануецца ўвесці хуткімі тэмпамі, першую прадукцыю растворна-бетонныя вузлы мусяць даць ужо ў пачатку 2010 года.