У Аўстрыі спецатрад “Кобра” затрымаў удзельніка банды з Беларусі
26-гадовага беларуса затрымалі ў Аўстрыі. Яго падазраюць у забойстве, здзейсненым у Беларусі, дзе ён быў удзельнікам банды. Паведамляецца, што затрыманы разам з дзесяцю іншымі бандытамі забіў на
Полаччыне ўдзельніка гэтай арганізацыі за парушэнне бандыцкага кодэксу.
Цела забітага пасля перавезлі ў лес, аблілі бензінам і падпалілі.
У Вену беларус патрапіў з сяброўкай па фальшывых польскіх пашпартах. Там ён папрасіў прытулку. Падчас затрымання спецатрадам “Кобра” беларус аказаў зацяты супраціў.
Беларускія навіны
У Вену беларус патрапіў з сяброўкай па фальшывых польскіх пашпартах. Там ён папрасіў прытулку. Падчас затрымання спецатрадам “Кобра” беларус аказаў зацяты супраціў.
Беларускія навіны