У аўторак амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца дождж і мокры снег
У беларускім лесе, сакавік 2024-га
У аўторак, 5 сакавіка, амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца дождж і мокры снег. Ападкі магчымыя пераважна ўначы і раніцай, а ўдзень — толькі месцамі на захадзе. Сіноптыкі папярэджваюць пра галалёд і галалёдзіцу на дарогах, а таксама слабы туман.
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад -4 градусаў на паўночным усходзе краіны да +3 на Брэстчыне. У дзённыя гадзіны будзе 2-8 цяпла, а на паўднёвым захадзе — да +11.
У сераду пераважна без ападкаў. Крыху пахаладае — ўдзень ужо будзе не больш за +6 градусаў. А ў чацвер уначы месцамі прагназуецца да -10.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.