У аўторак у Асіповічах пачынаецца суд над Арцёмам Дубскім

Акцыя салідарнасці з палітвязнямі была наладжаная маладафронтаўцамі ў панядзелак каля Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі. Яе разагналі супрацоўнікі службы аховы.
Як паведамляе "Хартыя-97", актывісты "Маладога фронту" трымалі ў руках расцяжку "Не палітычнаму тэрору!". Былі затрыманыя пяцёра маладых людзей: Яраслаў Выставец, Юлія Міхайлава, Вадзім Ханяўка, Багуслаў Рэвякоў і Мікола Дземідзенка.

Цяпер маладафронтаўцы збіраюцца правесці акцыю салідарнасці ў аўторак у Асіповічах падчас суда над былым удзельнікам "Справы 14-ці" Арцёмам Дубскім.

Нагадаем, ён быў затрыманы 13 лютага ў Гомелі, калі ехаў з Украіны. Цяпер Дубскі знаходзіцца ў бабруйскім следчым ізалятары. Яго абвінавачваюць у парушэнні правілаў адбыцця пакарання - летась хлопца асудзілі за ўдзел у мірных акцыях пратэсту прадпрымальнікаў у сталіцы на два гады абмежавання волі без накіравання ў спецустановы. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі