У аўторак у Беларусі будзе ад -4 да +4

Зіма, ілюстрацыйнае фота

Зіма, ілюстрацыйнае фота / Еўрарадыё

У аўторак, 12 снежня, у Беларусі чакаецца хмарнае надвор'е, паведамляе Белгідрамет.

На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі — снег, мокры снег, дождж. Месцамі прагназуюцца слабыя туман і галалёд. На асобных участках дарог будзе галалёдзіца. Вецер чакаецца паўднёвы ўмераны.

Тэрмометры ўначы пакажуць ад 4 марозу да 2 цяпла, а ўдзень прагназуецца -2...+4. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі