У аўторак у Беларусі будзе да +19 градусаў, пераважна без ападкаў
У Беларусі сапраўдная вясна / t.me/wildlifebelarus/
У аўторак, 11 красавіка, у Беларусі будзе пераважна без ападкаў. Толькі ўдзень месцамі на поўначы магчымыя кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Уначы і раніцай у асобных раёнах — слабы туман.
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад 0 да +6 градусаў (у сталіцы — ад +3 да +5), у дзённыя гадзіны — 14-19 цяпла (у Мінску — ад +16 да +18).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.